Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным цягам двух тыдняў


Ул.інф. Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна адбудзецца на працягу бліжэйшых двух тыдняў. Пра гэта ў Маскве на сустрэчы зь беларускай парлямэнцкай дэлегацыяй паведаміў міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў.

Як паведаміў кіраўнік міжнароднай камісіі Савету Рэспублікі Мікалай Чаргінец на сустрэчы з кіраўніком расейскага МЗС узьнімаліся пытаньні аб ўраўніваньні правоў грамадзянаў дзьвюх краінаў на тэрыторыі саюзнай дзяржавы. Паводле Чаргінца, Сяргей Лаўроў паабяцаў поўную падтрымку Беларусі з боку Расеі на міжнароднай арэне.
XS
SM
MD
LG