Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць кіргіскія ўлады да перамоваў з удзельнікамі пратэстаў


БІШКЕК. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Адам Эрэлі заклікаў кіргіскія ўлады і ўдзельнікаў пратэстаў устрымацца ад гвалту. ЗША выступаюць за перамовы, на якіх можна будзе вырашыць рознагалосьсі наконт вынікаў выбараў. Новы парлямэнт Кіргізcтану скончыў сёньня сваю першую сэсію, прыняўшы рэзалюцыю з заклікам да прэзыдэнта краіны Аскара Акаева увесьці надзвычайнае становішча. Акаеў заявіў, што ня хоча рабіць такі крок. Ён сказаў, што не зьбіраецца падаваць у адстаўку і назваў сапраўднымі вынікі нядаўніх выбараў. Акаеў сказаў дэпутатам, што хваляваньні ў паўднёвай частцы краіны будуць узятыя пад кантроль без шырокага ўжываньня сілы. Кіргіскі прэм’ер-міністар Мікалай Танаеў заявіў парлямэнту, што ўлады ня будуць весьці перамовы з апазыцыяй Дзейны старшыня АБСЭ Дзімітры Рупэл у тэлефоннай размове прапанаваў кіргіскаму прэзыдэнту дапамогу Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе ў вырашэньні палітычнага крызысу ў краіне. Тым часам ў шэрагу кіргіскіх гарадоў працягваюцца пратэсты супраць вынікаў выбараў.
XS
SM
MD
LG