Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шыіцкія і курдзкія лідэры ўзгаднілі склад кааліцыйнага ўраду


БАГДАД. Шыіцкія і курдзкія лідэры практычна ўзгаднілі склад новага кааліцыйнага ўраду. Паводле дадзеных шыіцкіх прадстаўнікоў, адзін з лідэраў шыітаў Ібрагім Джаафары можа стаць прэм’ер-міністрам, а курдзкі лідэр Джалал Талабані – прэзыдэнтам, а цяперашні прэзыдэнт Газі аль-Явр – сьпікерам парлямэнту. Сілы бясьпекі Іраку правялі антытэрарыстычную акцыю ў Масуле: 17 паўстанцаў забітыя, 13 затрыманыя. Таксама ў Масулы 5 чалавек загінулі ў выніку выбуху бомбы.
XS
SM
MD
LG