Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За чужую лычку раменьчыкам плоцяць


Сяргей Панізьнік, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Вяртаюся да згадкі пра чалавека, які хацеў выбіцца ў людзі, пайсьці вучыцца, ды польскія ўлады на крэсах не пускалі. Трэба было перапісацца з праваслаўнай веры ў каталіцкую. Той і перапісаўся, вывучыўся ці то на каморніка, ці то на лясьнічага. Лычку атрымаў, захарахорыўся. За работу хоць яму і скажуць “дзенькуе”, але ж “за дзенькуе ніц не покупуе”. Польскія ўрадоўцы перабеглага асьцерагаліся: калі ён сваіх лёгка прадаў, то...

За чужое лычка й суседзі сьвежаму каталіку не давяралі. Шэмрылі і бубнелі: ці ж да гонару гэта – юдам стаць? “Петь чужим голосом”, “воротить рыло”, відаць, у многіх славянаў – непрыстойна.

Кожны млын на сваё кола ваду цягне. Але здрадзіць сваім яшчэ горш, чым здрадзіць сабе. У такім выпадку ўспамінаюць: не маніся, а Богу маліся; хто мяняе, па тым хамут гуляе. І калі нехта грабецца-выпінаецца, каб паказаць “личную преданность”, перапісваецца з адной сябрыны ў прыдворную суполку, хцівіцца срэбранік атрымаць, бэсьціць сябра, зь якім ня так даўно быў пад аднымі і тымі ж сьвятынямі нацыянальнымі, – хай прыгадае трапнае выслоўе продкаў: за чужую лычку раменьчыкам плоцяць.
XS
SM
MD
LG