Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр Народнай Грамады застаўся з вымовай


Алег Супрунюк, Берасьце Cуд у Берасьці сёньня адмовіў старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Анатолю Ляўковічу ў спробе дамагчыся скасаваньня вымовы, што была вынесеная яму рэктарам мясцовага ўнівэрсытэту.

Анатоль Ляўковіч адпрацаваў на катэдры філясофіі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту больш за 25 гадоў. Напрыканцы мінулага году яму была вынесеная вымова нібыта за невыкананьне сваіх службовых абавязкаў.

Спадар Ляўковіч лічыць, што сапраўднай падставай для вымовы сталася не ягоная прафэсійная дзейнасьць, а актыўны ўдзел у грамадзка-палітычным жыцьці.

Пасьля абраньня лідэрам Народнай Грамады Анатоль Ляўковіч вырашыў звольніцца з унівэрсытэту, але гэта не паўплывала на ягоны намер аспрэчыць вынесеную вымову. Спадар Ляўковіч кажа, што гэта ёсьць для яго справай гонару.

(Ляўковіч:) "Тое, што я звольніўся, ня мае дачыненьня. Яны прымусілі мяне звольніцца. Але яны не прымусілі мяне адмовіцца ад таго, каб абараняць гонар і годнасьць. Як сваю ўласную, так і маіх калег ды іншых людзей".

Судовыя слуханьні цягнуліся сёньня ўвесь дзень, а ўвечары судзьдзя Сяргей Беразюк абвясьціў сваё рашэньне, паводле якога вымова, вынесеная Анатолю Ляўковічу, ня можа быць скасаваная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG