Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірацкі парлямэнт хутка пачне працу


БАГДАД. Лідэры шыітаў і курдаў у Іраку паведамілі, што празь некалькі дзён ірацкі парлямэнт зьбярэцца, каб абраць сьпікера і пачаць перамовы аб урадзе. Разам шыіты і курды кантралююць больш за дзьве траціны месцаў у парлямэнце. Алі аль-Дабаг, чалец шыіцкай партыі Аб’яднаны Ірацкі Альянс заявіў сёньня, што паміж шыіцкім і курдзкім блёкамі застаюцца неўрэгуляваныя пытаньні, у тым ліку тэрытарыяльныя. Аднак іншы чалец Альянсу, дарадца ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Мувафак аль-Рубае, сказаў у інтэрвію Радыё Свабода, што два бакі дасягнулі папярэдняй згоды амаль па ўсіх пытаньнях.
XS
SM
MD
LG