Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяцёра загінулі ў Чачэніі з-за каровы


РАСТОЎ-НА-ДОНЕ. Прадстаўнікі прарасейскіх уладаў Чачэніі паведамілі, што пяць чалавек загінулі сёньня падчас перастрэлкі паміж расейскімі фэдэральнымі войскамі і прамаскоўскай чачэнскай міліцыяй. Перастрэлка адбылася на ўскрайку сталіцы Чачэніі, Грознага. Як паведаміў агенцтву “Асашыэйтэд прэс” прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў, інцыдэнт быў выкліканы тым, што машына фэдэральных войскаў пераехала карову мясцовага жыхара. Чачэнскія міліцыянты паспрабавалі затрымаць вайскоўцаў. У наступнай перастрэлцы загінулі двое міліцыянтаў, двое мясцовых жыхароў і адзін расейскі вайсковец. Сёньня ж агенцтвы навінаў паведамілі, што ў Чачэніі разьбіўся расейскі вайсковы верталёт “Мі-8”, у якім загінулі прынамсі шэсьць чалавек.
XS
SM
MD
LG