Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры замежных справаў Польшчы і Нямеччыны наведалі Кіеў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Расея ператравіла факт, што працэс пераменаў ва Ўкраіне мае стабільны і вельмі глыбокі характар”, заявіў міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд, які разам са сваім нямецкім калегам Ёшкай Фішэрам наведаў напярэдадні Кіеў.

Паводле міністраў замежных справаў Польшчы і Нямеччыны, іхныя краіны хочуць і могуць падтрымаць працэс пераменаў ва Ўкраіне.

“Украіна мае рэальны шанец далучыцца да Эўрапейскага зьвязу, але дзеля гэтага трэба шмат зрабіць: рэфармаваць гаспадарку, змагацца з карупцыяй ды зьмяніць заканадаўства, каб яно адпавядала эўразьвязаўскім стандартам”, заявіў Адам Ротфэльд.

Паводле польскага міністра, ёсьць шанец, каб спрасьціць працэдуру выдачы шэнгенскіх візаў грамадзянам Украіны.

Ёшка Фішэр і Адам Ротфэльд не казалі пра канкрэтную дату далучэньня Ўкраіны да Эўрапейскага зьвязу, аднак, паводле іхнага ўкраінскага калегі Барыса Тарасюка, гэта будзе магчыма ўжо ў 2015 годзе.
XS
SM
MD
LG