Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль перадаў палестынцам Тулькарм


ЗАХОДНІ БЕРАГ. Ізраіль перадаў горад Тулькарм на Заходнім беразе Ярдану пад кантроль палестынскіх сілаў бясьпекі. Напярэдадні ізраільскі і палестынскі бакі змаглі ўрэгуляваць розныя падыходы адносна памераў тэрыторыі, якая перадаецца, і захадаў бясьпекі. На мінулым тыдні палестынцам быў перададзены іншы горад Заходняга берагу – Ерыхон. На чарзе – Калькілія. Дамоўленасьць аб перадачы палестынцам кантролю над пяцьцю гарадамі Заходняга берагу была дасягнутая ў мінулым месяцы на ізраільска-палестынскім саміце ў Шарм аль-Шэйху.
XS
SM
MD
LG