Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ заклікае ЗША даць Ірану гарантыі


ВЕНА. Кіраўнік МАГАТЭ Махамэд эль-Барадэй заклікаў Злучаныя Штаты даць Ірану гарантыі бясьпекі, каб давесьці да пасьпяховага завяршэньня перамовы пра згортваньне ядзерных распрацовак Тэгерану. На думку эль-Барадэя, праблема ядзернай праграмы Тэгерану не зьяўляецца толькі эўрапейскай справай і павінна вырашацца пры падтрымцы ЗША. Францыя, Вялікая Брытанія і Нямеччына паабяцалі Ірану эканамічную і палітычную падтрымку ў выпадку адмовы ад ядзерных распрацовак. Іран дамагаецца дадатковых гарантыяў бясьпекі ад Вашынгтону.
XS
SM
MD
LG