Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якая пазыцыя афіцыйнага Менску што да падзеяў у Кіргістане?


Уладзімер Глод, Менск Беларускі МЗС лічыць падзеі ў Кіргістане ўнутранай справай гэтай краіны. Менавіта так ацаніў сытуацыю ў Кіргістане, дзе апазыцыя дамагаецца адмены вынікаў парлямэнцкіх выбараў, намесьнік кіраўніка ўпраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных справаў Беларусі Руслан Есін.

У размове з нашым карэспандэнтам ён сказаў:

(Есін: ) “А што тут камэнтаваць? Гэта іхныя ўнутраныя справы”.

Дзяржаўныя беларускія газэты ў панядзелак, 21 сакавіка, не выходзяць.

Што ж тычыцца тэлебачаньня, дык у выпуску ад 17-й гадзіны Агенцтва тэлевізійных навінаў са спасылкай на расейскі "Интерфакс" перадало караценькае інфармацыйнае паведамленьне з Кіргістану: перадусім пра тое, што прэзыдэнт краіны Аскар Акаеў гатовы да перамоваў з апазыцыяй. Інфармацыю суправаджаў невялікі відэашэраг.

Яшчэ праз гадзіну БТ паведаміла, што прэзыдэнт Акаеў гатовы перагледзіць вынікі выбараў у некаторых акругах.
XS
SM
MD
LG