Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Альпах загінуў беларускі ўцякач, юрыст Арсень Скаруліс


Ганна Сурмач, Прага У суботу, 19 сакавіка, у швайцарскіх Альпах загінуў палітычны уцякач зь Беларусі юрыст Арсень Скаруліс. Яму было 33 гады.

Ад 1996 па 2000 год Арсень Скаруліс як абаронца вёў шматлікія палітычныя судовыя працэсы. Сярод ягоных падабаронных быў кіраўнік Партыі аматараў піва Андрэй Рамашэўскі, якога пасьля рэфэрэндуму 1995 году судзілі за спаленьне БССРаўскага сьцягу, сябры украінскай арганізацыі УНА-УНСО, якія бралі ўдзел у Чарнобыльскім шляху’96, а таксама актывіст “Маладога фронту” Аляксей Шыдлоўскі.

Разам з жонкай Элаю і маленькай дачкою Арсень Скаруліс эміграваў у Швайцарыю. Чатыры месяцы таму ў іх нарадзіўся сын Альгерд.

Мы зьвязаліся па тэлефоне зь беларускімі палітуцекачамі ў Швайцарыі Ігарам і Натальляй Канавалавымі, якія блізка сябравалі са спадарствам Скарулісаў. Вось што паведаміла Натальля:

(Канавалава: ) “Мы сябравалі, мы сустракаліся, і мы кожны тыдзень перазвоньваліся. Мы чакалі, што ён пазвоніць у суботу, але, на жаль, ягоная жонка недзе ў дзесяць гадзін вечара пазваніла і сказала, што Арсеня ўжо няма з намі... Ён загінуў. Па словах Элы, яна сказала, што Арсень сарваўся з гары. Гэта было ў суботу”.
XS
SM
MD
LG