Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 21 сакавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 21 сакавіка.

“Могилевскій вестник”, 1915 год:

“Апякунства таннай сталоўкі таварыства дапамогі бедным Магілёўскай губэрні ладзіць на прыклад мінулых гадоў бясплатны Велікодны стол для бяднейшых жыхароў г. Магілёва і зычліва просіць асобаў, якія спачуваюць гэтай справе, накіроўваць ахвяраваньні прыпасамі і грашыма ў танную сталоўку (Шклоўскі рынак, д.Іофэ) штодня ад 10 гадзіны раніцы да 12 гадзіны дня”.

“Беларуская доля”, 1925 год:

“П.Камісар Ураду м.Вільні ня даў дазволу на вечарыну, якую меўся наладзіць Беларускі Студэнцкі Саюз 21.ІІІ. З дазволам цягнулі цэлы тыдзень і толькі напярэдадні вечарыны адмовілі. Не дазволілі таму, што ў праграме мелі пяяць “Ад веку мы спалі”. П.Камісар Ураду не радзіўся даць дазволу нават тады, калі выкінулі гімн, бо такім арганізатарам, якія хочуць пяяць Беларускі гімн, дазвол даць не магчыма”.

“Звязда”, 1995 год. Іосіф Сярэдзіч пасьля свайго звальненьня Аляксандрам Лукашэнкам з пасады рэдактара “Народнай газеты” тлумачыць:

“Мне здаецца, ён кіраваўся найперш той палітычнай сітуацыяй, якая складваецца ў Беларусі. Прайшло ўжо больш за паўгода, як людзі аказалі яму давер. Заканчваюцца некаторыя тэрміны, калі тыя або іншыя абяцанні павінны быць выкананы… Але ж факт застаецца фактам — выконваецца не ўсё, што паабяцана… Гэта не канфлікт паміж Сярэдзічам і Лукашэнкам і не канфлікт паміж журналістам і Прэзыдэнтам. Гэта — канфлікт паміж светапоглядам Прэзыдэнта і светапоглядам тых аўтараў, якія пастаянна выступаюць на старонках газеты”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG