Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Беларускі рынак”: “Наступны ацяпляльны сэзон можа стаць гарачым”


Падрыхтавала Галіна Абакунчык Агляд незалежнага друку

Тыднёвік “Беларускі рынак” у сёньняшнім нумары друкуе артыкул, прысьвечаны тэме росту коштаў на камунальныя паслугі. Гаворка вядзецца пра пастанову Савета міністраў пра штомесячнае падвышэньне коштаў на электрычнасьць, цяпло й газ, пачынаючы зь 1 красавіка. Публікацыя называецца “Наступны ацяпляльны сэзон можа стаць гарачым”, бо “ўрад абяцае ўдасканаліць сыстэму разьлікаў, падвышаючы тарыфы й пакідаючы спадзяваньні на разуменьне спажыўцоў”.

Яшчэ адзін тыднёвік – “Беларуская газэта” – у артыкуле “Паўкроку насустрач” аналізуе праект указу Аляксандра Лукашэнкі, скіраваны на ўдасканаленьне дзейнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў. Кіраўнік краіны заявіў, што гэта дае значныя зрухі, ільготы і зробіць рух наперад у справе індывідуальнага прадпрымальніцтва. Ці сапраўды роля гэтага дакумэнту гэткая значная для прадпрымальнікаў і што зьменіцца ў вырашэньні сёньняшняга крызысу – камэнтуюць намесьнік кіраўніка грамадзкай арганізацыі прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Зьмітровіч і адзін з кіраўнікоў кампаніі “Аквабел” Пётр Сінкевіч.

У артыкуле “Гэтае вясельле перашкаджае рэпутацыі бацькі” “Беларуская газэта” друкуе інтэрвію з сынамі Міхаіла Марыніча Ігарам і Паўлам. Марынічы камэнтуюць падрабязнасьці знаходжаньня іхнага бацькі за кратамі, а таксама падзеі, зьвязаныя з ягоным знаходжаньнем у турме. Сярод іншага – чуткі пра нядаўні шлюб Міхаіла Марыніча.

Тыднёвік “Брэсцкая газэта” ў сьвежым нумары друкуе артыкул “Паміж Эўропай і Беларусьсю адносіны няпростыя”. Гэта камэнтар да рэзалюцыі Эўрапарлямэнту пра палітзьняволеных у Беларусі, якая ёсьць трэцяй цягам апошніх чатырох месяцаў. Нагадаю, што ў дакумэнце гаворыцца пра патрабаваньне дэпутатаў Эўрапарлямэнту “прызнаць цяперашні беларускі рэжым дыктатурай, а прэзыдэнта Лукашэнку дыктатарам”.У гэтым зьвязку, яны патрабуюць таксама “выявіць і замарозіць асабістыя актывы Лукашэнкі, а таксама іншых вышэйшых асобаў, якія спрыяюць захаваньню дыктатуры”.

У артыкуле “Краіна парадаў” “Брэсцкая газэта” дае парады, як правільна трымаць перадвелікодны пост. Як вядома, вернікі праваслаўнага веравызнаньня яго яшчэ толькі распачалі.
XS
SM
MD
LG