Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Страсбуры абмяркоўваюць чачэнскае пытаньне


СТРАСБУР: Больш як 60 прадстаўнікоў няўрадавых чачэнскіх арганізацыяў і пра-маскоўскіх палітыкаў возьмуць удзел у сёньняшнім круглым стале прысьвечаным чачэнскаму крызісу.У сустрэчы возьме ўдзел прэзыдэнт Чачэніі Алу Алханаў і расейскі камісар ў справах правоў чалавека Ўладзімір Лукін. Круглы стол арганізаваў камітэт Палітычных Справаў Парляменцкай Асамблеі Рады ўропы. Швайцарскі дэпутат Андрэас Гросс сказаў, што умовай ўдзелу ў сустрэчы зьяўляецца прызнаньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Расейскай Фэдэрацыі і адмаўленьне ад тэрарызму. Арганізатары спадзяюцца паступова выпрацаваць плян заканчэньня баёў паміж чачэнскімі сэпаратыстамі і расейскімі сіламі, асабліва ў кантэксьце нядаўняга забойства чачэнскага лідэра Аслана Масхадава.
XS
SM
MD
LG