Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак і Ярданія адклікалі сваіх дыпляматаў з Аману і Багдаду


БАГДАД: Ірак і Ярданія адклікалі сваіх пасланьнікаў адпаведна з Багдаду і Аману. Прычынай стаў бомбавы замах у мінулым месяцы ў выніку якога загінулі 125 іракцаў. На мінулым тыдні іракцы спрабавалі ўварвацца ў ярданскую амбасаду ў знак пратэсту супраць таго, што Аман дазваляе тэрарыстам пранікаць са сваёй тэрыторыі ў Ірак. Камандаваньне амэрыканскіх сілаў ў Іраку паведаміла, што учора ў прыгарадзе Багдаду былі забітыя 24 ірацкія паўстанцы. У баёх былі таксама параненыя 6 паўстанцаў і 6 амэрыканскіх вайскоўцаў. Недалёка ад Кіркуку тэрарыст –самагубца забіў афіцэра ірацкай паліцыі ў Масулі і аднаго амэрыканскага салдата.
XS
SM
MD
LG