Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргіскія ўлады заявілі пра гатовасьць весьці перамовы з удзельнікамі пратэстаў


БІШКЕК. Каля 10 тысячаў ўдзельнікаў пратэстаў сёньня штурмавалі адзяленьне міліцыі і занялі некалькі адміністрацыйных будынкаў у горадзе Джалал-Абад. Кіргіскія ўлады заявілі пра гатовасьць весьці перамовы з удзельнікамі пратэстаў, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Аскара Акаева. Памочнік прэзыдэнта Абділ Сегізбаеў выказаў спадзяваньне, што надалей ня будзе ніякага гвалту. Лідэр апазыцыі Курманбек Бакіеў заявіў, што перамовы будуць магчымыя толькі тады, калі сам прэзыдэнт сядзе за стол перамоваў. Апазыцыя патрабуе таксама адмены вынікаў парлямэнцкіх выбараў. Паведамляецца, што ў Джалал-Абадзе два будынікі адзяленьня міліцыі былі спаленыя. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, удзельнікі пратэстаў занялі таксама будынак аэрапорту ў Джалал-Абадзе. Кіраўнік прадстаўніцтва АБСЭ ў Бішкеку амбасадар Маркус Мюльлер выказаў занепакоенасьць у сувязі з апошнімі падзеямі. Паводле непацьверджаных дадзеных некалькі чалавек сёньня былі забітыя, аднак афіцыйна гэта не пацьверджана. Прыхільнікі прэзыдэнта Кіргізстана Аскара Акаева патрабавалі ўвядзеньня ў краіне надзвычайнага становішча. Лідэры праўрадавага грамадзкага фонду “З народам і для народу” заклікалі закрыць тыя мэдыі, якія, паводле іх словаў, “займаюцца ідэалягічным тэрорам”.
XS
SM
MD
LG