Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі не ўзяў удзелу ў набажэнстве з нагоды Вербнай нядзелі


ВАТЫКАН. Папа Рымскі Ян Павал Другі ўпершыню за 26 гадоў пантыфікату не ўзяў удзелу ў набажэнстве з нагоды Вербнай нядзелі, якая папярэднічае Вялікадню. 84-гадовы кіраўнік рымска-каталіцкай царквы, які нядаўна перанёс апэрацыю трахеатаміі, на кароткі час з’явіўся ў акне перад вернікамі, якія сабраліся на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. Тыдзень таму Яна Паўла Другога выпісалі з рымскага шпіталю Джэмэлі, дзе ён правёў 18 дзён.
XS
SM
MD
LG