Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Казахстане экс-сьпікер парлямэнту стаў адзіным кандыдатам на прэзыдэнта ад апазыцыі


АЛМАТЫ. Прадстаўнікі апазыцыйных сілаў Казахстану сёньня назвалі былога сьпікера парлямэнту краіны Жармахана Туякбая адзіным кандыдатам на прэзыдэнта ад апазыцыі і галоўным сапернікам дзейнаму прэзыдэнту Нурсултану Назарбаеву. Туякбай лічыцца адной з самых уплывовых палітычных фігураў у Казахстане. Сёньня ён абвінаваціў Нурсултана Назарбаева ў пашырэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў і ў наступе на дэмакратыю. Існуюць рознагалосьсі, што да даты будучых прэзыдэнцкіх выбараў. Улады абвясьцілі, што яны адбудуцца ў сьнежні 2006 году, але апазыцыя лічыць, што яны павінны адбыцца ў сьнежні сёлета.
XS
SM
MD
LG