Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі прэзыдэнта Кіргізстану патрабуюць увесьці надзвычайнае становішча


ДЖАЛАЛ-АБАД. Прыхільнікі прэзыдэнта Кіргізстана Аскара Акаева патрабавалі ўвядзеньня ў краіне надзвычайнага становішча. Лідэры праўрадавага грамадзкага фонду “З народам і для народу” заклікалі закрыць тыя мэдыі, якія, паводле іх словаў, “займаюцца ідэалягічным тэрорам”. У горадзе Джалал-Абад сотні прыхільнікаў апазыцыі, незадаволеныя вынікамі нядаўніх парлямэнцкіх выбараў, занялі сёньня будынкі абласной адміністрацыі і міліцыі. Паводле некаторых дадзеных падчас штурму будынак міліцыі цалкам згарэў. Сярод дэманстрантаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў ёсьць пацярпелыя.
XS
SM
MD
LG