Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 чалавек загінулі ў выніку дывэрсій і нападаў у Іраку


БАГДАД. Прынамсі 8 чалавек загінулі сёньня ў выніку дывэрсій і нападаў у Іраку. Інцыдэнты адбыліся ў гарадах Байджы, Басра, Кіркук, Масул і Самара. Сярод загінуўшых – генэрал Валід Качмула, які ўзначальваў у Масуле камісію ў барацьбе з карупцыяй. У розных краінах сёньня адбыліся масавыя дэманстрацыі пратэсту з нагоды другой гадавіны пачатку вайны ў Іраку. У сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў, якія выкрыквалі антыамэрыканскія і антыбрытанскія лёзунгі. У суботу антываенныя маніфэстацыі адбыліся ў многіх гарадах Эўропы і ЗША.
XS
SM
MD
LG