Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі шпіталізаваны 17 студэнтаў мэдычнага каледжу


ТБІЛІСІ. У грузінскай сталіцы шпіталізаваны 17 студэнтаў мэдычнага каледжу, якія бралі ўдзел у галадоўцы. Паводле лекараў студэнты зьнясіленыя, у іх паніжаны артэрыяльны ціск. Акцыя пачалася 17 сакавіка. Галадоўку абвясьцілі 34 студэнты. Яны патрабуюць залучэньня на трэці курс Мэдычнага унівэрсытэту без здачы агульнанацыянальных іспытаў. Міністэрства адукацыі Грузіі адмаўляецца прадстаўляць ім такую магчымасьць.
XS
SM
MD
LG