Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі пратэсту да другой гадавіны пачатку вайны ў Іраку


БАГДАД. У многіх краінах сьвету дзесяткі тысячаў людзей ўзялі ўдзел у акцыях пратэсту, прымеркаваных да другой гадавіны пачатку ваеннай апэрацыі супраць рэжыму Садаму Хусэйна. У Токіо больш за 4 тысячы чалавек людзей выйшлі на вуліцы, каб выказаць пратэст супраць адпраўкі японскіх вайскоўцаў у Ірак. У Лёндане дзесяткі тысячаў чалавек узялі ўдзел у акцыях пратэсту супраць палітыкі прэм’ера Тоні Блэра, прыхільніка вайны ў Іраку. У Стамбуле каля 15 тысячаў чалавек асудзілі “амэрыканскі імпэрыялізм”. Акцыя пратэсту адбылася ў Стакгольму. Заплянаваныя таксама антываенныя дэманстрацыі ў сталіцах Італіі, Нарвэгіі і дзевяці гішпанскіх гарадах. У горадзе Кіркук на поўдні Іраку ў выніку нападаў былі забітыя 4 ірацкіх паліцыянтаў. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, адзін зь іх быў застрэлены па дарозе на працу, яшчэ трое, у тым ліку стрыечны брат курдзкага палітыка Джалала Талабані, загінулі пры выбуху бомбы. Яшчэ сямёра чалавек былі параненыя.
XS
SM
MD
LG