Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У кіргіскім горадзе Ош абралі Раду народнага кіраваньня


БІШКЕК. На поўдні Кіргізстану ў горадзе Ош з’езд апазыцыйных сілаў -- курултай -- абраў Раду народнага кіраваньня. Такія ж апазыцыйныя органы самакіраваньня былі створаныя раней у Бішкеку і Джалал-Абадзе. Апазыцыя патрабуе правядзеньня новых парлямэнцкіх выбараў і адстаўкі прэзыдэнта Кіргізстану Аскара Акаева. Папярэдняе галасаваньне, на думку апазыцыі, прайшло з сур’ёзнымі парушэньнямі. Лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Кіргізстану Алмаз Атамбаеў заявіў, што, ў прыватнасьці, ўлады пазбавілі перамогі трох кандыдатаў ад ягонай партыі.
XS
SM
MD
LG