Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзяржсакратар ЗША заклікала Паўночную Карэю вярнуцца за стол перамоваў


ТОКІО. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заклікала Паўночную Карэю неадкладна вярнуцца за стол шматбаковых перамоваў, мэта якіх – згортваньне ядзернай праграмы Пхэньяну. Дзяржсакратар ЗША падкрэсьліла, што Злучаныя Штаты ня маюць плянаў напасьці на Паўночную Карэю і гатовыя даць ёй гарантыі бясьпекі, калі КНДР адмовіцца ад ядзернай праграмы. Райс зрабіла гэтую заяву ў Токіо, адкуль сёньня раніцай вылецела ў Сэўл. У нядзелю яна наведае Пэкін.
XS
SM
MD
LG