Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяры паводкі ў Аўганістане


КАБУЛ, Аўганскія ўлады паведамляюць, што ў выніку паводкі ў заходнім і паўднёва-цэнтральным Аўганістане прынамсі 24 чалавекі загінулі і тысячы людзей засталіся без жытла. Моцныя дажджы прывялі да паводкі ў правінцыях Урузган, Фарах, Гур і Джаўзджан. Прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў Аўганістану паведаміў пра тое, што 21 чалавек загінуў у правінцыі Фарах, і трое чалавек загінулі ў правінцыі Гур, каля 600 будынкаў былі разбураныя ў правінцыі Урузган.
XS
SM
MD
LG