Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню жанчына-мусульманка правяла пятнічную малітву


НЬЮ-ЁРК. Прафэсар з ЗША, спэцыялістка па ісламу Аміна Вадуд стала першай жанчынай-мусульманкай, якая правяла пятнічную малітву. Праваабаронца Асра Нумані заявіла, што “галасы жанчынаў не былі чутны з прычыны шматгадовай традыцыі, уведзенай мужчынамі. І цяпер мы занялі належнае нам па праву месца ў мусульманскім сьвеце”, заявіла ісламская праваабаронца. Малітва адбылася ў Нью-Ёрку пры падвышаных мерах бясьпекі. Побач з будынкам сабралася невялікая група мусульманаў, якія абвінавацілі Вадуд у блюзнерстве. Ісламскія дзеячы Эгіпту і Ярданіі таксама асудзілі дзеяньні Вадуд.
XS
SM
MD
LG