Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся саміт лідэраў Францыі, Расеі, Нямеччыны і Гішпаніі


ПАРЫЖ. Сёньня ў Парыжы адбыўся нефармальны чатырохбаковы саміт лідэраў Францыі, Расеі, Нямеччыны і Гішпаніі. Жак Шырак, Уладзімер Пуцін, Герхард Шрэдэр і Хасэ Луіс Радрыгес Запатэра, сярод іншага, запатрабавалі, каб Сырыя вывела свае войскі зь Лібану. Герхард Шрэдэр у часе прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы заявіў, што краіны будуць шчыльна супрацоўнічаць з Расеяй у сумесных намаганьнях запабегчы распрацоўцы ядзернай зброі Іранам. Шрэдэр таксама сказаў, што і Эўразьвяз, і Расея зацікаўленыя ў стабільнасьці ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG