Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Эўрапарлямэнту з Прыбалтыкі таксама заклапочаныя лёсам Марыніча


Ул. інф. Дэпутацкая група Эўрапарлямэнту “Балтыйская Эўропа” зьвярнулася да амбасадара Беларусі пры эўрапейскіх супольнасьцях і НАТО Ўладзімера Сянько з просьбай дазволіць родным Міхаіла Марыніча наведаць вязьня.

У лісьце дэпутатаў Эўрапарлямэнту выказаная занепакоенасьць станам здароўя Марыніча і ўтрымліваецца патрабаваньне аказаць яму кваліфікаваную мэдычную дапамогу.

Гэта ўжо трэці зварот эўрапейскіх палітыкаў да пасла Сянько наконт справы Марыніча. У сьнежні летась група “Балтыйская Эўропа” выказвала занепакоенасьць хадою судовага працэсу над беларускім палітыкам.

У лютым сёлета старшыня Эўракамісіі Хасэ Мануэль Бароза зьвярнуўся да спадара Сянько з просьбай вызваліць палітвязьня. Рэзкі адказ пасла Беларусі падштурхнуў дэпутатаў Эўрапарлямэнта да прыняцьця адмысловай рэзалюцыі аб становішчы палітвязьняў у Беларусі. Гэтая рэзалюцыя была прынятая эўрапарлямэнтам 10 сакавіка. У рэзалюцыі Эўрапейскі парлямэнт упершыню назваў Лукашэнку “дыктатарам”.
XS
SM
MD
LG