Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леванеўскі з-за кратаў зьвяртаецца да прадпрымальнікаў


Ул. інф. Адзін зь лідэраў беларускага прадпрымальніцкага руху Валер Леванеўскі, які ўтрымліваецца ў папраўчай калёніі № 22 Івацэвіцкага раёна, выступіў са зваротам да прадпрымальнікаў.

“Як і чакалася, дзяржава зноў і зноў наступае на малы бізнэс, - гаворыцца ў звароце. - Гэта будзе працягвацца датуль, пакуль не зьменіцца палітычны клімат у дзяржаве. А ён ня зьменіцца датуль, пакуль вы самі актыўна ня будзеце адстойваць свае правы і законныя інтарэсы, браць удзел ва ўсіх працэсах, у тым ліку і палітычных, што адбываюцца ў дзяржаве. Дзесяцігадовы досьвед падказвае, што ваша пасіўнасьць і адсутнасьць палітычных патрабаваньняў прыводзяць да вашага разарэньня, новых пабораў і падаткаў” – гаворыцца ў звароце Валера Леванеўскага.

На ягоную думку галоўная памылка большасьці прадпрымальнікаў у тым, што яны “адстойваюць свае правы ад выпадку да выпадку і шукаюць прычыны, каб не падтрымліваць свой актыў і прадпрымальніцкія структуры на працягу ўсяго году”. Гэта, як зазначаецца ў звароце, “нараджае стыхійнасьць і неарганізаванасьць акцый пратэсту”.

“Вылучайце са свайго асяродзьдзя новых лідэраў, абавязкова дапамагайце ім фінансава, вылічайце прайдзісьветаў і засланцаў, выкарыстоўвайце досьвед і рэсурсы іншых арганізацый", - заклікаў Валер Леванеўскі ў звароце з-за кратаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG