Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыскі прадпрымальнік працягвае галадоўку пратэсту


Сяргей Астраўцоў, Горадня Чацьверты дзень працягвае галадоўку прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Ён галадае ў сваім ваўкавыскім офісе і п’е толькі ваду.

Мікалай Аўтуховіч пакуль адчувае сябе нармальна, да дактароў не зьвяртаўся. Ён працягвае працаваць у сваім офісе. Што датычыць уладаў, дык яны на ягоную галадоўку пакуль ніяк не рэагуюць. Паводле галадоўшчыка, да яго зьбіраюцца далучыцца кіроўцы, якія, як і ён сам, ваявалі некалі падчас савецкай вайны ў Аўганістане.

Прадпрымальнік пратэстуе супраць таго, што ўлады ствараюць перашкоды ў ягонай працы. Спадар Аўтуховіч мае 22 таксоўкі, кіроўцаў ён наймае ў фірме “Ніка-транс”, якой выстаўлены штраф на два мільярды рублёў. Улады лічаць, што фірма аказвае паслугі ў галіне таксі, ня маючы на гэта ліцэнзіі.

Апошнімі днямі кіроўцаў выклікалі па чарзе ў аддзел фінансавых расьсьледаваньняў. Паводле Аўтуховіча, сьледчы спрабуе давесьці, што “Ніка-транс” нібыта аказвала менавіта паслугі таксі — напрыклад, рамантавала і запраўляла палівам таксоўкі, але гэта не адпавядае рэчаіснасьці, гаворыць прадпрымальнік.

Мікалай Аўтуховіч зазначае, што паміж ім і “Ніка-транс” падпісана дамова аб аказаньні паслугаў па кіраваньні таксоўкамі, да якіх фірма ня мае дачыненьня. Самі кіроўцы працавалі раней у Аўтуховіча, пакуль ня выйшаў прэзыдэнцкі дэкрэт №4 у 2003 годзе. Паводле дэкрэту, прадпрымальнік ня мог мець больш за тры наёмныя працаўнікі. Пасьля гэтага кіроўцы перайшлі ў транспартную фірму “Ніка-транс”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG