Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна прадавала ракеты Ірану і Кітаю


КІЕЎ. Генэральная пракуратура Украіны пацьвердзіла факт продажу крылатых ракет Ірану і Кітаю. Як падкрэсьлівае пракуратура, гаворка ідзе пра кантрабанду, а не пра дзяржаўны кантракт. Некалькі дзён таму генэральны пракурор Сьвятаслаў Піскун паведаміў у інтэрвію брытанскай газэце Файнэншл Таймс, што Тэгерану былі прададзены 12 ракет, Пекіну – шэсьць. Камісія Вярхоўнай Рады ў справах карупцыі сьцьвярджае, што да апэрацыі мелі дачыненьне шмат якія высокапастаўленыя чыноўнікі, у тым ліку і былы кіраўнік кампаніі “Укрспэцэкспарт” Валеры Шмараў.
XS
SM
MD
LG