Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Вячорка з Вашынгтону: “Мы знаходзім усё больш падтрымкі ў амэрыканскай адміністрацыі”


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Прадстаўнікі беларускай апазыцыі завяршаюць візыт у Вашынгтон. У ЗША сёньня апошні дзень паездкі лідэраў аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі Вінцука Вячоркі, Анатоля Лябедзькі, Міколы Статкевіча, Сяргея Калякіна, Паўла Севярынца і Людмілы Гразновай. З кім сустракаліся беларусы?

Паездка была арганізаваная Міжнародным рэспубліканскім інстытутам (IRA) і мела за мэту сустрэчы і кансультацыі з шматлікімі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі арганізацыямі ЗША.

Дэлегаты былі сустрэтыя у Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША на ўзроўні падсакратара па палітычных справах Уільямса Бурнса – гэта трэцяя па вышыні пасада ў амэрыканскім зьнешнепалітычным ведамстве.

Сустрэчы прайшлі таксама ў Нацыянальнай Радзе па бясьпецы пры прэзыдэнце ЗША (NSC) і ў Кангрэсавых камітэтах, у прыватнасьці, Вінцук Вячорка меў выступ у Камітэце па міжнародных справах Кангрэсу.

Напрыканцы паездкі дэлегаты таксама спаткаліся з прадстаўнікамі беларускай амэрыканскай дыяспары – Беларускага амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА) і Рады БНР.

Як адзначыў пра вынікі паездкі Анатоль Лябедзька, сёньня ў ЗША нашмат лепей ведаюць і разумеюць беларускую праблематыку, чым раней.

(Вячорка: ) “Мы знаходзім усё больш падтрымкі і паразуменьня сярод амэрыканскіх заканадаўцаў і адміністрацыі”.

Павал Севярынец адзначыў, што дзякуючы у тым ліку і намаганьня беларускай дыяспары, беларускае пытаньне замацавалася ў парадку дня зьнешнепалітычнай дзейнасьці ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG