Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя арыштавала партыю рэклямных буклетаў Анатоля Лябедзькі


Алег Грузьдзіловіч, Менск 18 сакавіка ў Менску быў затрыманы аўтамабіль, ў якім перавозіліся некалькі тысяч рэклямных буклетаў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.

Актывіста АГП Ігара Шынкарыка, які перавозіў рэклямныя буклеты, пратрымалі ў міліцыі тры гадзіны. Усе буклеты, якія знаходзіліся ў ягоным аўтамабілі, арыштавалі, спаслаўшыся на адсутнасьць дакумэнтаў на груз.

“Вось Марыніч скраў кампутары ў сваёй арганізацыі, магчыма, Лябедзька гэтыя буклеты таксама скраў”, – казалі міліцыянты Ігару Шынкарыку.

Сам лідэр АГП Анатоль Лябедзька цяпер знаходзіцца з візытам у ЗША. У Аб’яднанай грамадзянскай партыі запэўнілі, што па ягоным прыезьдзе будзе зробленая спроба вярнуць арыштаваныя матэрыялы.
XS
SM
MD
LG