Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку страйк прадпрымальнікаў працягваецца


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Наваполацкія прадпрымальнікі, што гандлююць на рэчавых кірмашах, працягваюць страйк. Толькі нязначная частка іх выйшла на працу: сёньня на галоўным гарадзкім кірмашы было разгорнута ўсяго 30 гандлёвых намётаў.

Згодна з страйкавай завядзёнкай, прадпрымальнікі ад самага ранку зладзілі ля будынку гарвыканкаму імправізаваны сход. Амаль усе, хто выступаў на сходзе, наракалі на неакрэсьленасьць сытуацыі. Страйкоўцы чакаюць ад уладаў нарматыўнага дакумэнта па спагнаньні падатку на даданую вартасьць. Зыходзячы з палажэньняў гэтага дакумэнта яны, як прагучала на сходзе, “альбо распачнуць працу, альбо вымушаныя будуць згарнуць прадпрымальніцкую дзейнасьць”.
XS
SM
MD
LG