Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: СНД перажывае крызыс


Юры Дракахруст, Прага Аляксандар Лукашэнка мяркуе, што Садружнасьць незалежных дзяржаваў цяпер перажывае самы крытычны момант за ўвесь перыяд свайго існаваньня. Пра гэта ён заявіў, выступаючы перад ўдзельнікамі нарады міністраў замежных справаў краінаў СНД. Зьвяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Лукашэнка сказаў, што толькі яны могуць “выратаваць СНД ад разбурэньня ".

“У выпадку ж развалу Садружнасьці адказваць за гэта будуць усе” – падкрэсьліў кіраўнік Беларусі. Ён сказаў, што магчыма варта перагледзіць існую дамову аб стварэньні СНД.

Паводле Лукашэнкі зьнешнепалітычнымі прыярытэтамі Беларусі зьяўляюцца адносіны з Расеяй і іншымі краінамі СНД. Ён заявіў, што Расея з пункту гледжаньня прагматызму зьяўляецца вельмі надзейным і важным партнэрам Беларусі і што Беларусь ніколі не адчувала такой, як зараз, падтрымкі з боку Расеі за ўсю гісторыю адносінаў.

"Мы ніколі не адыдзем ад той палітыкі, якой прытрымліваемся ўжо 10 гадоў. Гэта рашэньне нашага народу, прынятае на рэфэрэндуме і замацаванае ў Канстытуцыі” – сказаў Лукашэнка. Ён лічыць, што асноўнай прычынай ціску на Беларусь з боку ЗША і Эўразьвязу зьяўляюцца "інтэграцыйныя імкненьні Беларусі", асабліва ў адносінах да Расеі.

Яшчэ адной прычынай зьнешняга ціску на краіну Лукашэнка назваў незгаворлівасьць беларускага кіраўніцтва па многіх пытаньнях у эканамічным і палітычным пляне. "Нам навязваюць нейкія патрабаваньні, зьвязаныя з правамі чалавека. Але ў нас самая міралюбная і спакойная краіна – у Беларусі няма міжканфэсійных, міжнацыянальных канфліктаў, сутыкненьняў. " – сказаў А.Лукашэнка.

Ён дадаў: “Гавораць, што ў нас дыктатура. Ня стану апраўдвацца, але вы разумееце, каб у цэнтры Эўропы быць дыктатарам, трэба мець рэсурс, якога ў Беларусі ніколі не было”.

Удзельнік сёньняшняй міністэрскай нарады СНД кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў паведаміў, што прэзыдэнт Пуцін разьлічвае на хуткую сустрэчу з Лукашэнкам.

Гл. таксама • Міністры замежных краінаў СНД спрабуюць выратаваць Садружнасьць?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG