Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль, Эўразьвяз і ЗША вітаюць рашэньне палестынскіх груповак спыніць гвалт


КАІР. Ізраіль, Эўразьвяз і Злучаныя Штаты пазытыўна ацанілі рашэньне палестынскіх узброеных груповак спыніць напады на Ізраіль да канца гэтага году. 13 груповак, у тым ліку “Хамас” і “Ісламскі Джыгад” папярэдзілі аднак, што адмова ад гвалту ёсьць ўмовай для Ізраілю, каб той спыніў усе ваенныя апэрацыі супраць палестынцаў і вызваліў усіх палестынскіх зьняволеных. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон назваў рашэньне палестынскіх груповак “станоўчым першым крокам”, але дадаў, што для дасягненьня міру гэтыя, як ён сказаў “тэрарыстычныя” арганізацыі павінны раззброіцца. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Адам Эрэлі павітаў рашэньне палестынскіх груповак аб спыненьні гвалту, аднак адзначыў, што патрабаваньнем ЗША ёсьць поўная адмова ад гвалту. Кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Гавіер Саляна гэтаксама станоўча ацаніў рашэньне палестынскіх груповак захаваць замірэньне да канца году, і дадаў, што яны павінны катэгарычна адмовіцца ад гвалту.
XS
SM
MD
LG