Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 тысячы сырыйскіх вайскоўцаў выведзеныя з Лібану


БЭЙРУТ.Сырыя паведамляе пра завяршэньне першага этапу вываду войскаў з Лібану. Прадстаўнік лібанскіх сілаў бясьпекі паведаміў, што прынамсі 4 тысячы з 14 тысячаў сырыйскіх вайскоўцаў вярнуліся з Лібану ў Сырыю. Астатнія знаходзяцца пакуль ва ўсходнім Лібане. ААН чакае ад Сырыі поўнага вываду войскаў і агентаў спэцслужбаў з Лібану да травеньскіх парлямэнцкіх выбараў. Пасланьнік ААН на Блізкім Усходзе Тэр’е Род-Ларсэн заявіў пасьля перамоваў з Генэральным сакратаром ААН, што Кофі Анан спадзяецца, што гэта будуць справядлівыя выбары. Леташняя рэзалюцыя ААН 15-59 патрабуе вываду з Лібану сырыйскага кантынгенту. Патрабаваньне набыла асаблівую актуальнасьць пасьля забойства былога прэм’ер-міністра Лібану Рафіка Харыры.
XS
SM
MD
LG