Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандаваньне ЗША не выключае скарачэньня колькасьці войск ЗША ў Іраку сёлета


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскае камандаваньне не выключае скарачэньня колькасьці войск ЗША ў Іраку ўжо сёлета. Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне ў чацьвер прадстаўнік камандаваньня Рычард Коўдзі. Ён аднак не прывёў канкрэтных лічбаў. Коўдзі адзначыў, што скарачэньне амэрыканскага кантынгенту становіцца магчымым у сувязі з пасьпяховым правядзеньнем выбараў у Іраку, ростам колькасьці і паляпшэньнем якасьці падрыхтоўкі ірацкіх сілаў бясьпекі. Шэраг удзельнікаў кааліцыі, у тым ліку Італія і Украіна раней заявілі, што цалкам і часткова выведуць свае войскі з Іраку.
XS
SM
MD
LG