Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэанацысты ўчынілі напад у рок-клюбе


Ул. інф. Як паведамляе агенцтва БелаПАН учора ў Менску ў выніку нападу нэанацыстаў падчас рок-канцэрту два чалавекі атрымалі нажавыя раненьні й патрапілі ў шпіталь.

Інцыдэнт адбыўся каля 10-й гадзіны вечара ля клюбу “Леа” на праспэкце Скарыны. Трое ўдзельнікаў сутычкі затрыманыя, супраць іх узбуджаная крымінальная справа.

Паводле зьвестак БелаПАНу, напярэдадні канцэрту міліцыянеры ў цывільным папярэджвалі пра магчымы напад на клюб групоўкі нэанацыстаў. Паведамляецца, што асобы, якія ўчынілі напад, былі ў чорных куртках і ўзброеныя нажамі і кіямі.
XS
SM
MD
LG