Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Македоніі былі парушэньні


БРУСЭЛЬ. Генэральны сакратар НАТО Яп дэ Гоп Схэфэр заклікаў сёньня улады і народ Македоніі прыкласьці ўсе намаганьні, каб другі тур мясцовых выбараў у гэтай краіне адпавядаў дэмакратычным стандартам. Першы тур, які адбыўся ў нядзелю, прайшоў у спакойнай атмасфэры, аднак міжнародныя назіральнікі зафіксавалі на ім сур’ёзныя парушэньні, у тым ліку калектыўнае галасаваньне, адсутнасьць подпісаў у сьпісаў выбарцаў, выкраданьне бюлетэняў, запалохваньне ды іншыя.
XS
SM
MD
LG