Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія спадзяецца заключыць з Расеяй пагадненьне аб ліквідацыі базаў


МАСКВА. Грузінскі міністар урэгуляваньня канфліктаў Георгі Хаіндрава запэўніў сёньня Расею, што Грузія не разьмесьціць на сваёй тэрыторыі войскі НАТО пасьля таго, як Расея зьліквідуе свае дзьве вайсковыя базы ў Грузіі. Выступаючы сёньня ў Маскве, Хаіндрава сказаў таксама, што Грузія спадзяецца неўзабаве прыйсьці з Расеяй да пагадненьня аб ліквідацыі базаў.
XS
SM
MD
LG