Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зроблены замах на жыцьцё расейскага палітыка Чубайса


МАСКВА. Сёньня раніцай у Падмаскоўі быў учынены замах на жыцьцё кіраўніка расейскай кампаніі РАО ЕЭС Анатоля Чубайса. На Менскай шашы, па якой Чубайс ехаў у Маскву, выбухнула міна, пасьля чаго па аўтамабілі быў адкрыты агонь з аўтаматаў. Сам Чубайс не пацярпеў, але быў паранены адзін зь ягоных ахоўнікаў. Нападнікам удалося ўцячы зь месца здарэньня. Анатоль Чубайс не назваў канкрэтна, каго ён падазрае ў нападзе, але сказаў, што быў да яго гатовы і гэтымі днямі ўжываў надзвычайныя захады бясьпекі. Расейскія палітолягі зьвязваюць замах на Чубайса зь ягонымі рэформамі ў энэргетычным сэктары.
XS
SM
MD
LG