Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сынам Міхаіла Марыніча зноў не дазволілі сустрэцца з бацькам


Алег Грузьдзіловіч, Менск Ігар і Павал Марынічы атрымалі чарговую адмову на просьбу сустрэцца ў менскім турэмным шпіталі з бацькам. Для размовы з братамі Марынічамі не выйшлі і дактары, якія лечаць палітвязьня.

Як адчувае сябе Міхаіл Марыніч, які 7 сакавіка ў аршанскай калёніі перанёс інсульт і праз тыдзень быў дастаўлены ў менскі турэмны шпіталь? Ігару і Паўлу Марынічам 17 сакавіка зноў не ўдалося сустрэцца са сваім бацькам. Чарговы раз ім было адмоўлена ў спатканьні. Паводле сыноў Марыніча, адміністрацыя менскай калёніі, на тэрыторыі якой знаходзіцца шпіталь, і ягоныя дактары таксама ня выканалі абяцаньне штодня падрабязна інфармаваць пра здароўе вязьня.

(Павал Марыніч: ) “Адмаўляюцца з намі кантактаваць, нічога ня кажуць, і ўсё. Баяцца. Відаць, атрымалі за тое, што “зашмат” было інфармацыі”, — казаў малодшы сын Марыніча Павал.

Паводле яго, цяпер падрабязную інфармацыю пра здароўе бацькі можна будзе атрымаць толькі 18 сакавіка пасьля таго, як зь ім сустрэнецца адвакат. У прэсавай службе Міністэрства ўнутраных справаў здароўе Міхаіла Марыніча назвалі “здавальняючым”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG