Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэра Свабоднага прафсаюзу будуць судзіць за страйк


Алег Супрунюк, Берасьце Старшыню абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Валянціна Лазарэнкава 17 сакавіка выклікалі ў Маскоўскі РАУС Берасьця, дзе на яго склалі адміністрацыйны пратакол.

Спадара Лазарэнкава абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага сходу прадпрымальнікаў на адным з рэчавых рынкаў. Суд над берасьцейскім лідэрам Свабоднага прафсаюзу прызначаны на 25 сакавіка.

Тым часам у Берасьці працягваецца страйк прадпрымальнікаў. Сёньня ў горадзе не працаваў рэчавы рынак на вуліцы Багданчука, на дзьве траціны не былі запоўненыя гандлярамі рынкі “Юбілейны” і на вуліцы Інтэрнацыянальнай.
XS
SM
MD
LG