Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі спрабуюць стварыць сваю арганізацыю


Алег Супрунюк, Берасьце На Берасьцейшчыне спрабуюць стварыць грамадзкую арганізацыю, якая б аб’ядноўвала ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнабыльскай АЭС. Хто ёсьць ініцыятарам стварэньня такой арганізацыі і чаму вырашана зрабіць гэта толькі зараз, амаль празь 19 гадоў пасьля чарнобыльскай трагедыі?

Пра намер стварыць новую грамадзкую арганізацыю абвясьціў жыхар Берасьця Аляксей Крывашэін, які быў сярод тых, каго накіравалі адразу пасьля аварыі на Чарнобыльскую атамную электрастанцыю. Зараз спадар Крывашэін рыхтуе кнігу пра падзеі тых часоў і зьбірае сьведчаньні людзей, што таксама займаліся ліквідацыяй наступстваў аварыі ў Чарнобылі.

Аляксей Крывашэін кажа, што быў вельмі зьдзіўлены, калі даведаўся, што ў Беларусі няма ня толькі ніводнай грамадзкай арганізацыі ліквідатараў наступстваў той катастрофы, але і дзяржаўныя ўстановы не валодаюць дакладнымі дадзенымі пра колькасьць ліквідатараў.

Спадар Крывашэін лічыць, што гэта наўпрост зьвязана са стаўленьнем уладаў да гэтых людзей.

(Крывашэін: ) “Нават прэзыдэнт, калі ён 26 красавіка знаходзіцца зь дзяжурным наведваньнем чарнобыльскай зоны, ніколі не ўжывае слова “ліквідатар”. Іх быццам бы няма. І быццам бы не было. Мяне абурае гэта”.

Ці ёсьць упэўненасьць, што гэтую арганізацыю ўвогуле зарэгіструюць? У былых ліквідатараў наступстваў чарнобыльскай аварыі ёсьць адчуваньне, што зрабіць гэта будзе няпроста. Але Аляксей Крывашэін распавёў, што ён і ягоныя калегі маюць у гэтым сэнсе вельмі рашучы настрой.

Паводле словаў спадара Крывашэіна, новая арганізацыя зьбіраецца адстойваць правы і інтарэсы ліквідатараў, у тым ліку – аднаўленьня ільготаў, дзеяньне якіх было прыпынена паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі яшчэ дзесяць гадоў таму.

Паводле прыблізных дадзеных, колькасьць грамадзянаў Беларусі, якія бралі ўдзел у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі, дасягае 120 тысячаў чалавек. Але, паводле словаў Аляксея Крывашэіна, апошнюю перарэгістрацыю пасьведчаньняў, што адбывалася ў 1999-м годзе, прайшло каля 60 тысячаў чалавек. Зьвязана гэта ў першую чаргу з тым, што многія не дажылі да гэтых дзён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG