Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША сустрэнецца з лідэрамі Аўганістану


ІСЛАМАБАД. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс сёньня сустрэнецца з лідэрамі Аўганістану. Выступаючы ў сераду ў пакістанскай сталіцы пасьля перамоваў з кіраўнікамі гэтай краіны, Кандаліза Райс павітала крокі Аўганістану да дэмакратыі. Райс згадала леташнія прэзыдэнцкія і маючыя адбыцца ў наступным годзе парлямэнцкія выбары. Дзяржсакратар ЗША плянуе абмеркаваць з лідэрамі Аўганістану пытаньні разьвіцьця аўганскай эканомікі, барацьбы з тэрарызмам і гандлем наркотыкамі. Нядаўна Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што Аўганістан можа стаць “дзяржавай наркотыкаў” з прычыны павелічэньня вытворчасьці опіюмнага маку ў краіне. У Ісламабадзе Кандаліза Райс падзякавала пакістанскаму прэзыдэнту Пэрвэзу Мушарафу за падтрымку ў вайне з тэрорам.
XS
SM
MD
LG