Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш прапанаваў Пола Вулфавіца на пасаду старшыні Усясьветнага банку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прапанаваў кандыдатуру Пола Вулфавіца на пасаду старшыні Усясьветнага банку. Вулфавіц цяпер займае пасаду намесьніка міністра абароны ЗША. Яго лічаць адным з распрацоўшчыкаў цяперашняй амэрыканскай палітычнай стратэгіі на Блізкім Усходзе. Вядомы эканаміст, дарадца Генэральнага сакратара ААН Джэфры Сакс крытычна паставіўся да кандыдатуры Вулфавіца. Сакс лічыць, што той ня мае дастатковага вопыту працы ў галіне эканамічнага разьвіцьця.
XS
SM
MD
LG