Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША павітаў пачатак паседжаньня новага парлямэнту Іраку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША павітаў пачатак паседжаньня новага ірацкага парлямэнту, аднак прызнаў, што ў яго будзе шмат працы, і галоўная задача – стварэньне новай Канстытуцыі напярэдадні выбараў, заплянаваных на канец гэтага году. Джордж Буш таксама заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне, што вывад італьянскага кантынгенту з Іраку не прывядзе да распаду кааліцыйных сілаў. Учора ў Багдадзе быў прыведзены да прысягі новы парлямэнт. Пакуль не вядома, калі адбудзецца наступная сэсія парлямэнту, на якой трэба будзе абраць старшыню, прэзыдэнта і двух віцэ-прэзыдэнтаў, якія потым прызначаць кіраўніка ўраду. Шыіцкім і курдзкім лідэрам, якія разам маюць у парлямэнце бальшыню галасоў, пакуль не ўдалося дамовіцца пра ключавыя пасады ў дзяржаве.
XS
SM
MD
LG