Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 забітых у ваенных турмах ў Іраку і Аўганістане


ВАШЫНГТОН. 24 чалавекі сталі ахвярамі забойстваў падчас зьняволеньня ў ваенных турмах ў Іраку і Аўганістане. Пра гэта паведаміла ў сераду камандаваньне ўзброеных сілаў ЗША. Праводзіцца расьсьледаваньне 79 сьмярцей зьняволеных, пачынаючы ад 2002 году. Зь іх у 24 выпадках даказаны гвалтоўны характар сьмерці – праўдападобна ў выніку катаваньняў ці зьдзекаў. 28 чалавек памерлі натуральным чынам ці ў выніку няшчаснага выпадку. Прынамсі ў 11 выпадках пэрсанал турмаў падазраюць у датычнасьці да гібелі вязьняў.
XS
SM
MD
LG